Алесь Жамойцін
Алесь Жамойцін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Жамо́йцін[1], поўнае імя Аляксандр Пятровіч Жамойцін (7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 гадах — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). У 1978—1985 гадах — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе).
З 1988 года — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна.
Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989 года).
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989), філасофска-публіцыстычных эсэ і артыкулаў пра К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Жамо́йцін Алесь (Аляксандр Пятровіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 420—421. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).